- браткі
- браткі, -так, адз. няма. Анютины глазки.
На клумбе навокал помніка растуць незабудкі, браткі і маргарыткі. Гурскі. Маргарыткі і браткі на газонах паднялі галовы і пры подыху ветрыку пагойдваліся. Карпаў. ...Павыгарала трава ў парках. Толькі на газонах цвілі браткі ды астры. Асіпенка.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.